Барак Абама. Фота: Win McNamee / Getty Images

Барак Абама. Фота: Win McNamee / Getty Images

Такую заяву Абама, які ўзначальваў амерыканскую адміністрацыю з 2008-га па 2016 год, зрабіў напярэдадні ў чацвер у інтэрв'ю Сі-эн-эн.

Адно з пытанняў міжнароднай аглядальніцы канала Крысціян Аманпур тычылася якраз ацэнкі заднім чыслом рэакцыі калектыўнага Захаду (у першую чаргу ЗША і Еўрасаюза) на абуральнае парушэнне Масквой міжнароднага заканадаўства.

Паводле Абамы, у 2014 годзе ўкраінская дзяржава была прынцыпова іншай, як і ўкраінская палітыка. І ў Крыме, і ў кантынентальнай частцы Украіны было дастаткова рускамоўных людзей, лаяльных Крамлю і ўспрымальных да расійскай прапаганды.

«Нам з Меркель давялося прыкласці нямала намаганняў, каб пераканаць еўрапейскіх партнёраў увесці тыя санкцыі, што мы ў выніку ўвялі, і не даць Пуціну, захапіўшы Данбас, рушыць далей», — запэўніў Абама.

«Улічваючы, у якім стане знаходзілася тады Украіна і якія настроі пераважалі на той момант у Еўропе, я лічу, што мы цалкам стрымалі ўдар», — падсумаваў Абама.

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1