«Найбліжэйшая нядзеля, 25 чэрвеня — патройнае свята нашай беларускай праваслаўнай грамады Сусветнага патрыярхату ў Вільні! Мы служым першую літургію ў нашым прыходскім доме ў сэрцы старой Вільні па адрасе: Bokštų g. 4 (старадаўняя назва — вуліца Збаўцы)», — напісаў у сваім фэйсбуку святар Георгій Рой.

«Мы святкуем памяць Святога Яна Хрысціцеля (па новым стылі памяць 24.06 — пераносім на 25.06)

Пачатак Літургіі — 9.00

Пасля богаслужэння — чаяванне! 

Усіх сардэчна запрашаем на святкаванні і ў нашу новую царкву!» — напісаў ён. 

«Яшчэ вельмі хачу папрасіць падтрымаць нашу супольнасць. Нам вельмі патрэбныя сродкі на рамонт і ўладкаванне новай царквы і дому. 

Тыя сродкі, якія былі сабраныя, мы патрацілі на набыццё самай неабходнай мэблі і богаслужбовага начыння. Вельмі хацелася б зрабіць наш храм па-сапраўднаму беларускім, дзе мы маглі б расказваць пра духоўную і культурную спадчыну нашай Радзімы. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку: 

Праз Байсол

Праз Патрэон

Праз Paypal

Нагадаем, што беларускі прыход у Вільні ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхату быў створаны ўвесну, пасля таго як святары Георгій Рой і Аляксандр Кухта былі прынятыя пад амафор Канстанцінопальскага (Сусветнага) патрыярхату.

На Вялікдзень прайшла першая служба. Пасля святары сказалі, што будуць прытрымлівацца новаюліянскага календара (супадае з грыгарыянскім).

Чытайце таксама:

Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды

Упершыню прайшло беларускае набажэнства ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата

Канстанцінопальскі патрыярхат падпісаў пагадненне з Літвой. Яно тычыцца і беларускіх вернікаў

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1