Рэджэп Таіп Эрдаган (злева) і Кемаль Кылычдароглу (справа) на бюлетэні падчас прэзідэнцкіх выбараў у Турцыі. Фота: Emrah Gurel / AP

Рэджэп Таіп Эрдаган (злева) і Кемаль Кылычдароглу (справа) на бюлетэні падчас прэзідэнцкіх выбараў у Турцыі. Фота: Emrah Gurel / AP

Асноўны кандыдат ад апазіцыі і галоўны супернік Рэджэпа Таіпа Эрдагана на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах у Турцыі Кемаль Кылычдароглу можа патрапіць у турму праз 28 іскаў, у большасці сваёй пададзеных супраць яго ў суд самім Эрдаганам.

Пра гэта 22 чэрвеня паведаміла турэцкае выданне Cumhuriyet.

Іскі, пададзеныя Эрдаганам супраць Кылычдароглу, датуюцца не толькі гэтым, але яшчэ і папярэднімі гадамі. У асноўным гэтыя абвінавачанні тычацца «паклёпаў, хлусні і крытыкі» на адрас прэзідэнта Турцыі. Таксама ёсць абвінавачанні ў карупцыі і перавышэнні паўнамоцтваў.

Паводле выдання, дзейны прэзідэнт Турцыі Эрдаган, які ў мінулым месяцы здолеў перамагчы на ​​выбарах у другім туры, цяпер хоча скарыстацца сітуацыяй і «абясшкодзіць» свайго галоўнага суперніка, бо ў таго цяпер пасля выбараў няма дэпутацкай недатыкальнасці.

«Большасць з 28 іскаў, зарэгістраваных супраць апазіцыйнага палітыка, былі ў розныя гады пададзеныя асабіста Эрдаганам. Паколькі Кылычдароглу прайграў выбары і па законе адначасова не мог разам з гэтым быць кандыдатам у дэпутаты парламента, то цяпер у яго няма дэпутацкай недатыкальнасці і яго можна прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. За ўсе іскі палітыку сумарна пагражае да 110 гадоў пазбаўлення волі», — піша выданне Cumhuriyet.

Пры гэтым, як запэўнівае адвакат Кылычдароглу, рызыка ператварэння гэтых іскаў у рэальныя крымінальныя справы нізкая, аднак, «улічваючы палітызаванасць судоў у Турцыі, чакаць можна чаго заўгодна».

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што «выбары ў Беларусі пройдуць сумленна, не як у ЗША»

Байдэн мякка параіў Эрдагану не блакаваць уступленне Швецыі ў NATO

Трамп можа выратаваць сябе ад турмы, калі выйграе выбары — СМІ

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
24

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?