On the plane

Фота: Getty Images

Спрэчкі пра тое, ці можна здымаць абутак у самалёце, вядуцца даўно. Адны лічаць, што гэта добры спосаб расслабіцца ў падарожжы, іншыя звяртаюць увагу на негігіенічнасць і некультурнасць такіх паводзінаў. У прынцыпе, гэта можа быць прымальна, калі чалавек хаця б трымае ногі на сваім месцы.

Даніэль, карыстальнік TikTok, падзяліўся ў сацыяльнай сетцы сваёй гісторыяй пра нядаўні палёт. Спачатку ўсё было добра, але потым ён заўважыў тое, што яму не спадабалася.

На відэа бачна: пасажырка, якая сядзіць за Даніэлем, прасунула ногі наперад так далёка, што яны разам з абуткам тырчаць з-пад сядзення Даніэля.

Мужчына вырашыў даць ёй зразумець, што такія паводзіны недапушчальныя. Ён узяў бляшанку газіроўкі і… пакрыху пачаў выліваць яе змесціва на шкарпэтку. Хоць спачатку пасажырка ніяк не адрэагавала, пасля чарговай спробы яна, нарэшце, вырашыла прыбраць ногі з прасторы Даніэля.

Зрэшты, гэта не першы выпадак, калі падарожнікі спрабуюць навучыць свайго некультурнага суседа паводзіць сябе прыстойна, як звяртае ўвагу Onet.pl. Раней сёлета жанчыну, якая ляцела рэйсам American Airlines, моцна штурхнулі ў плячо. Яна павярнулася і ўбачыла босыя ногі, якія спачывалі на яе падлакотніку. Калі сітуацыя паўтарылася, пасажырка ўзяла кубік лёду са свайго напою і паклала яго на нагу спадарожніка. Гэты просты жэст неадкладна даў чаканы эфект.

Такія гісторыі могуць стаць сігналам для авіякампаній, каб тыя больш уважліва сачылі за паводзінамі сваіх пасажыраў і накладалі штрафы за незахаванне культуры падарожжаў.

Чытайце яшчэ:

Сям'я веганаў папрасіла суседзяў зачыняць вокны, калі тыя гатуюць мяса

У Вялікабрытаніі кот збег ад гаспадароў у іншы горад, праехаўшы 225 кіламетраў на некалькіх машынах незнаёмцаў

«Калі не ведаеш, што рабіць, — рабі раскол». Найлепшыя твіты тыдня

Клас
244
Панылы сорам
126
Ха-ха
190
Ого
144
Сумна
237
Абуральна
412