Павел Латушка. Фота: Прэс-служба Паўла Латушкі

Павел Латушка. Фота: Прэс-служба Паўла Латушкі

Па запрашэнні міністра спорту і турызму Польшчы Каміля Бартнічука і аргкамітэта спаборніцтваў ва ўрачыстым адкрыцці ўдзельнічае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Таксама ў складзе беларускай дэлегацыі, запрошанай на цырымонію ў Кракаў, — славутыя беларускія спартсмены і дзеячы спорту, чэмпіёны і прызёры Еўрапейскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы: Аляксандр Хацкевіч, Сцяпан Папоў, Іван Ганін, Карына Казлоўская і іншыя.

Павел Латушка, падзякаваўшы арганізатарам цырымоніі, выказаў упэўненасць:

«Удзел беларускай дэлегацыі ў цырымоніі адкрыцця ІІІ Еўрапейскіх гульняў па афіцыйным запрашэнні краіны-арганізатара — крок, каб адасобіць лукашэнкаўскіх спартсменаў, якія падтрымліваюць прапаганду, ад беларускіх спартсменаў, якія адкрыта выказалі пратэст супраць злачынстваў рэжыму. Гэта выдатны прэцэдэнт для міжнародных спартыўных інстытутаў і арганізатараў спаборніцтваў. Спадзяёмся, што ён стане прыкладам для іншых».

Пэўная іронія сітуацыі — у тым, што правядзенне ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года рэжым Лукашэнкі здолеў здабыць для сябе. Яны прайшлі ў Мінску і былі задуманыя як буйная прапагандысцкая акцыя рэжыму з мэтай ягонай станоўчай прэзентацыі ў свеце.

Праўда, у выніку ўлады сутыкнуліся з нізкай цікавасцю да гэтых спаборніцтваў як унутры краіны, так і звонку. Разлікі на вялікія плыні замежных турыстаў не апраўдаліся, бо гэтыя спаборніцтвы ў міжнародным календары пакуль што не вельмі прэстыжныя. У самой жа краіне ў грамадстве, хоць гэта яшчэ і не было вельмі заўважна вонкава, выспявалі пратэсныя настроі.

Беларускае грамадства абуджалася, і таму спроба непапулярнага кіраўніцтва падняць свой аўтарытэт праз арганізацыю маштабных міжнародных мерапрыемстваў мела, хутчэй, адваротны эфект. Людзей больш абуралі вялікія выдаткі на гульні без хоць бы якога ўзгаднення іх мэтазгоднасці з грамадствам, асаблівых жа плюсоў ад іх яны не бачылі.

У той жа час многім запомнілася цырымонія адкрыцця Еўрапейскіх гульняў у Мінску, якая нечакана мела падкрэслена нацыянальны характар замест чаканага афіцыёзна-савецкага. 

Чытайце таксама:

Пагоня, Вітаўт, Шагал, Быкаў. Вы не паверыце, але ўсё гэта было на адкрыцці Еўрапейскіх гульняў ВІДЭА

Клас
11
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0