Паводле інфармацыі службаў, 92-гадовага Рыгора Клінішава знайшлі сваякі. Побач з целам была развітальная запіска, таму ёсць падставы меркаваць, што інжынер-фізік пакончыў з сабой.
«Ён пакінуў перадсмяротную запіску, якая была побач з целам. У ёй мужчына развітаўся з роднымі», — сказаў суразмовец агенцтва.
Вядома, што кандыдат фізіка-матэматычных навук Рыгор Клінішаў нарадзіўся ў 1930 годзе. У 1962 ён стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі. Браў удзел у стварэнні першай савецкай двухступеннай тэрмаядзернай бомбы РДС-37, а таксама распрацаваў некалькі тыпаў тэрмаядзерных зарадаў бомбаў наступных пакаленняў.
Разбуральная сіла тэрмаядзернай бомбы заснаваная на выкарыстанні энергіі рэакцыі ядзернага сінтэзу лёгкіх элементаў у больш цяжкія. Выпрабаванні такой зброі, удзел у распрацоўцы якой браў Клінішаў, праходзілі на Сяміпалацінскім палігоне ў Казахстане 22 лістапада 1955 года.
Чытайце таксама:
Фізікі тлумачаць, што будзе далей пасля прарыву ў тэрмаядзерным сінтэзе
Тэхналогіі магнітнага поля наблізілі прыручэнне тэрмаядзернай энергіі