Уладзімір Нідэргаус

Уладзімір Нідэргаус

Уладзімір Нідэргаус абвінавачваецца па ч. 1 і ч. 2 арт. 253 КК Беларусі («Подкуп удзельнікаў і арганізатараў спартыўных спаборніцтваў або відовішчных камерцыйных конкурсаў»), па якіх можна атрымаць як штраф, так і да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Пасяджэнні будуць праходзіць у судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Уладзімір Нідэргаус — казахстанскі і расійскі футбаліст, нападаючы нямецкага паходжання. У мінулым вядомы па выступленнях за футбольны клуб «Ротар» (Валгаград), у якім на працягу пяці гадоў быў найлепшым бамбардзірам і лідарам каманды. У 1990-я гады ён нават згуляў адзін матч за зборную Расіі і чатыры — за зборную Казахстана, адкуль ён родам.

Пасля завяршэння прафесійнай гульнявой кар'еры ў 2000 годзе жыў у Германіі, таксама працаваў у Расіі і Казахстане. З 2021 года па студзень 2023 года быў спартыўным дырэктарам салігорскага «Шахцёра».

Чытайце таксама:

Клуб, які заняў 9-е месца ў чэмпіянаце Беларусі, выступіць у еўракубках. Як такое магчыма?

У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне

Чаму апошні кейс з дагаварнякамі ў беларускім футболе — лютая ганьба

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1