Пракоп'еў на канферэнцыі «Новая Беларусь» у 2022 годзе ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»

Пракоп'еў на канферэнцыі «Новая Беларусь» у 2022 годзе ў Вільні. Фота: «Наша Ніва»

Вадзім Пракоп'еў ад разгорнутых каментароў па крымінальнай справе адмовіўся.

«Сапраўдныя злачынцы на волі», — коратка сказаў ён «Нашай Ніве».

Пра дзейнасць Пракоп'ева даўно не было чуваць. Да 2020-га ён быў вядомым рэстаратарам і на хвалі выбарчых падзей запісаў рэзкія відэазвароты да Лукашэнкі і Ярмошынай, якія разышліся на цытаты. Пасля пачатку вайны ў 2022-м Пракоп'еў стаў ідэйным натхняльнікам палка «Пагоня», дзе ваююць беларускія добраахвотнікі. Але ў верасні мінулага года з'явілася інфармацыя, што ён пакідае полк і пасаду памочніка камандзіра, каб дапамагаць Валерыю Сахашчыку.

Цяпер, апроч палітычнай актыўнасці, Пракоп'еў са сваёй добрай англійскай мовай працуе намеснікам дырэктара ў польскай лагістычнай кампаніі.

Чытайце таксама:

Абвінавачаных па справе Гайдукевіча асудзілі да велізарных тэрмінаў. Пракоп'еву далі завочна 25 гадоў

«Змова сілавікоў»: хто тыя афіцэры, якіх судзяць разам з Пракоп'евым

Клас
25
Панылы сорам
14
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
2