У гэты ж час памер стаўкі па крэдыце авернайт зніжаецца з 10,75% да 10,5% гадавых, а стаўкі па дэпазіце авернайт — з 8,75% да 8,5% гадавых. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка сёння на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы, як піша БелТА.

Паведамляецца, што тэндэнцыя запаволення інфляцыйных працэсаў захоўваецца. У маі спажывецкія цэны знізіліся адносна красавіка гэтага года на 0,3%. Чакаецца, што паказчык гадавога прыросту спажывецкіх цэн не перавысіць узровень 5%.

Стаўка рэфінансавання ўплывае на стаўкі па крэдытах. Некаторыя з іх, напрыклад, крэдыты на куплю жылля, прывязаныя менавіта да яе.

У 2023 годзе гэта ўжо шостае зніжэнне стаўкі рэфінансавання. З 23 студзеня стаўка склала 11,5%, з 1 сакавіка — 11%, з 3 красавіка — 10,5%, з 2 мая — 10%, 31 мая — 9,75%.

Самая нізкая стаўка рэфінансавання ў гісторыі Беларусі была ўстаноўлена 1 ліпеня 2020 года — 7,75%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0