Расіянін, які назваўся Аляксандрам Быкавым (злева) падчас затрымання ў Івацэвічах. Брэсцкая вобласць, 17 чэрвеня 2023 года. Фота: «Ганцавіцкі час»

Расіянін, які назваўся Аляксандрам Быкавым (злева) падчас затрымання ў Івацэвічах. Брэсцкая вобласць, 17 чэрвеня 2023 года. Фота: «Ганцавіцкі час»

Журналістка выдання, прадставіўшыся сваячкай Быкава, патэлефанала ў канцылярыю Івацэвіцкага суда, дзе ёй сказалі, што матэрыялы справы на такога чалавека не паступалі. У раскладзе судовых пасяджэнняў такога прозвішча таксама не было.

У Івацэвіцкім РАУС журналістцы адказалі, што Аляксандр Быкаў знаходзіцца ў сваёй вайсковай часці.

«Прыехалі яго камандзіры, забралі і адвезлі ў вайсковую часць. Усё нармальна, жывы-здаровы. Можаце жонцы яго патэлефанаваць, яна з'ехала дадому», — сказалі ў РАУС.

Судзіць Быкава не будуць, але яму выпісалі штраф, які аплаціла ягоная жонка. Штраф, паводле начальніка мясцовай міліцыі, невялікі.

Вечарам 17 чэрвеня ў Івацэвічах скруцілі дваіх расіян, якія ехалі на аўто з літарай Z на шкле.

Пасля з'яўлення відэа ў сеціве ананімны тэлеграм-канал, звязаны з беларускімі сілавікамі, расказаў падрабязнасці затрымання. Паводле яго інфармацыі, сям'я ўжывала алкаголь, а з гулянкі вырашыла паехаць на сваім аўто.

Машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Расіяне не рэагавалі на папярэджанні і «атрымалі па поўнай праграме пратаколы не толькі за перадачу стырна і п'яную язду, але і за непадпарадкаванне». 

Пазней стала вядома, што адзін з затрыманых расіян, Аляксандр Быкаў — кантрактнік расійскай арміі і служыць стралком у батальёне 283-га палка 144-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі. Гэта злучэнне ўваходзіць у склад 20-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі Заходняй ваеннай акругі.

Чытайце таксама:

Затрыманы ў Івацэвічах расеец — кантрактнік расійскага войска. У Беларусі ён мог рыхтавацца да адпраўкі ва Украіну — «Люстэрка»

Калі ты п'яны сеў за стырно, цябе не выратуе ніякая налепка на шкле». Сілавікі апублікавалі сваё бачанне затрымання расіян на Z-машыне ў Івацэвічах

«Мяне казлом абазвалі беларусы. А я рускі б…» У Івацэвічах сілавікі выцягнулі людзей з машыны з Z-сімволікай і затрымалі ВІДЭА

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
25