Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

«Беларусы!

Гэтыя ўлада захапіла вашы жыцці, жыцці вашых дзяцей і ўнукаў. Яны не ведаюць, як можна жыць іначай, як толькі пры дыктатуры Лукашэнкі, а значыць — жыць у краіне, дзе пануе свабода, а не бясконцая прапаганда і хлусня. 

У гэтай улады і яе слуг няма будучыні. Міжнародная ізаляцыя, разрыў эканамічных сувязяў з цывілізаванымі краінамі свету, занядбанне і спад беларускай эканомікі. Дыктатура Лукашэнкі павінна скончыцца, і яна заканчваецца. Ніхто не ўцячэ ад адказнасці. Кожны, хто мае дачыненне да рэпрэсій беларускага народа, панясе пакаранне.

Полк Кастуся Каліноўскага робіць усе крокі для набліжэння перамогі. Суддзі, чыноўнікі, сілавікі — мы ведаем імёны кожнага, хто асмеліўся адабраць свабоду ў беларусаў, кожны панясе пакаранне.

Ад імя палка Каліноўскага я хачу звярнуцца да кожнага вайскоўца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Не выконвайце злачынных загадаў!

Калі шалёны дыктатар Лукашэнка, спрабуючы хоць неяк уратаваць уладу, што ўжо выпадае з ягоных рук, аддасць загад аб перасячэнні мяжы Беларусі і наступе на Украіну, кідайце зброю. Кідайце ці скіруйце яе супраць злачынцаў, адмаўляйцеся, бяжыце, але ні пры якіх абставінах не станавіцеся саўдзельнікамі самага вялікага злачынства ў вашым жыцці і ў жыцці пасляваеннай Еўропы. Інакш адзінае, што вас чакае, — гэта смерць.

200 тысяч расейцаў лічылі, што яны маршам пройдуць па цэнтры Кіева, а ўкраінцы будуць сустракаць іх кветкамі. Гэтыя 200 тысяч расейцаў цяпер мёртвыя, кветкі на іх магілы кладуць сваякі. Зразумела, калі іх целы вывезлі на Расею, а не пакінулі гніць ва ўкраінскай зямлі.

Я кажу гэта не таму, што баюся беларускай арміі. Я кажу гэта таму, што не хачу забіваць беларусаў.

За плячыма байцоў палка Каліноўскага — больш за год разлютаваных баёў ва ўмовах поўнамаштабнай вайны. Нашы воіны прайшлі мноства крывавых бітваў, абараняючы Кіеў, Ірпень, Бучу, Севераданецк, Бахмут і многія іншыя гарады і вёскі.

У нас ёсць сапраўдны ваенны досвед ва ўмовах самай сучаснай вайны. Што вы можаце нам супрацьпаставіць?» — засцерагае беларускіх вайскоўцаў прадстаўнік палка Каліноўскага.

Чытайце таксама:

Жданаў: Калі полк Каліноўскага вырашыць зайсці ў Беларусь, Украіна яму дапаможа

Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага

«Ён быў маім каханнем на ўсё жыццё». Вялікае інтэрв’ю з удавой байца Васіля Парфянкова

Клас
70
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6