Фота ілюстрацыйнае
«Беларускі Гаюн» не валодае ніякай пацвярджальнай інфармацыяй аб пачатку рэальнага перамяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь», — сцвярджае маніторынгавая група, звяртаючы ўвагу, што заявы на гэтую тэму, якія рабілі Пуцін і Лукашэнка цягам апошніх месяцаў, часта супярэчылі адна адной.
Гэта можа сведчыць пра:
«1) адсутнасць у Лукашэнкі ўсёй інфармацыі і кантролю над працэсам размяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі;
2) узгодненую паміж Пуціным і Лукашэнкам кампанію па дэзынфармацыі з мэтай, да прыкладу, стварэння палітычнага ціску напярэдадні саміту НАТА ў Вільні і ўкраінскага контрнаступлення».
Таксама «Беларускі Гаюн» падкрэслівае, што ў сённяшняй заяве Пуцін не ўдакладніў тыпу боепрыпасаў, якія, паводле яго, перамясцілі ў Беларусь. Раней анансавалася перадача боепрыпасаў для выкарыстання штурмавікамі Су-25 і АТРК «Іскандэр», а імаверным спосабам дастаўкі называлася чыгунка. Пры гэтым такога перамяшчэння пакуль што заўважана не было.
Чытайце таксама:
Столтэнберг пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі: НАТА бачыць падрыхтоўку
Дзярждэп пра ядзерную зброю РФ у Беларусі: Лукашэнка аддае Крамлю ўсё больш кантролю