Борыс Джонсан у Кіеве 23 лютага 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Борыс Джонсан у Кіеве 23 лютага 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Адзначаецца, што Джонсан будзе аўтарам штотыднёвай калонкі для выдання Daily Mail. Журналістыка — асноўны занятак Джонсана да таго, як ён прыйшоў у палітыку.

Суразмоўцы выдання распавялі, што таямнічы «эрудзіраваны новы калумніст», які з'явіўся на першай паласе пятнічнага выпуску газеты, паказвае на Джонсана. Згодна з анонсам, новы калумніст пачне працу ў суботу.

За напісанне калонкі Джонсан будзе атрымліваць «шасцізначную суму».

Напісанне калонак для Mail стане першай рэгулярнай журналісцкай працай Джонсана пасля адыходу з Daily Telegraph у 2019 годзе.

Аднак рэдактары Mail, хутчэй за ўсё, не ў захапленні ад навін аб сваім новым зорным калумнісце, так як былыя калегі Джонсана згадваюць аб праблемах у часе сумеснай працы.

У прыватнасці, як успамінае адзін з былых рэдактараў Джонсана, той не заўсёды своечасова здаваў матэрыялы.

Нагадаем, 9 чэрвеня Борыс Джонсан абвясціў аб адстаўцы з пасады дэпутата Палаты грамад на фоне скандалу, звязанага з вечарынкамі на Даўнінг-стрыт падчас кавідных абмежаванняў.

15 чэрвеня была агучана парламенцкая справаздача, у якой Джонсан неаднаразова свядома ўводзіў парламент у зман сваімі заявамі аб вечарынках на Даўнінг-стрыт, якія парушалі правілы паводзін падчас пандэміі кавіду.

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0