Польскія дарожныя паліцэйскія падчас службы фота: lubuska.policja.gov.pl

Польскія дарожныя паліцэйскія падчас службы фота: lubuska.policja.gov.pl

Польская дарожная паліцыя спыніла 23-гадовага кіроўцу за перавышэнне хуткасці на трасе хуткага руху ў Мазавецкім ваяводстве (цэнтральная частка Польшчы). Маладзён перавысіў дазволеную хуткасць на 55 км/г. Пасля зверкі звестак у паліцэйскай базе выявілася, што ён раней неаднаразова парушаў ПДД, перавышаючы хуткасць. У выніку паліцэйскія за падобнае чарговае парушэнне выпісалі хлопцу штраф у памеры 3 тысячы злотых (больш за 1850 рублёў).

Пачуўшы суму штрафу, малады мужчына праз эмоцыі асунуўся на зямлю. Праваахоўнікі прывялі яго ў прытомнасць і запрапанавалі выклікаць хуткую, аднак хлопец адмовіўся. Больш за тое, паліцэйскія выпісалі кіроўцу 13 штрафных балаў, як паведамляе «Польскае радыё».

У Польшчы за перавышэнне хуткасці на больш чым 50 км/г прадугледжаныя сур’ёзныя фінансавыя і адміністрацыйныя санкцыі. У выпадку, калі кіроўца цягам года набярэ 24 штрафныя балы, то ў яго анулююцца правы на кіраванне транспартным сродкам, а самога яго скіруюць на пераздачу.

Клас
12
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
5