Сямейнікі былога прэм'ер-міністра Італіі (злева направа): брат Паола, дачка Марына, партнёрка Марта Фашына, развітваюцца з труной Сільвіа Берлусконі ля гатычнага сабора Мілана на поўначы Італіі. Фота Luca Bruni / AP

Сямейнікі былога прэм'ер-міністра Італіі (злева направа): брат Паола, дачка Марына, партнёрка Марта Фашына, развітваюцца з труной Сільвіа Берлусконі ля гатычнага сабора Мілана на поўначы Італіі. Фота Luca Bruni / AP

Абкладзеную ружамі труну Берлусконі паднялі з катафалка і ўнеслі ў Міланскі сабор для памінальнай імшы пад апладысменты тысяч людзей, якія сабраліся, каб развітацца з экс-прэм'ерам, як піша «Еўрапейская праўда».

У сваім выступе арцыбіскуп Мілана Марыа Дэльпіні падкрэсліў неадназначнасць фігуры Берлусконі, адзначыўшы, што ён быў бізнэсоўцам, які меў поспехі і няўдачы, палітыкам, які перамагаў і прайграваў, і асобай, якая імкнулася да славы і мела прыхільнікаў і нядобразычліўцаў.

«Але ў гэты момант развітання і малітвы, што мы можам сказаць пра Сільвіа Берлусконі? Ён быў чалавекам: імкненне да жыцця, імкненне да любові, імкненне да радасці. Ён — чалавек, і цяпер ён сустракаецца з Богам», — дадаў ён.

На развітанні з Берлусконі прыйшлі першыя італьянскія дзеячы, у прыватнасці прэм'ер-міністр Джорджа Мелоні і прэзідэнт Серджа Матарэла, а таксама экс-прэм'еры Матэа Рэнцы, Паола Джэнцілоні і Марыа Драгі.

Сярод замежных гасцей прысутнічалі прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан і эмір Катара шэйх Тамім бін Хамад Аль Тані.

Сільвіа Берлусконі памёр у панядзелак на 87-м годзе жыцця. Перад смерцю ён трапіў у бальніцу.

Паводле медыя, у Берлусконі дыягнаставалі хранічны міеламонацытарны лейкоз — рэдкі тып раку крыві, які характэрны для пажылых пацыентаў.

Чытайце таксама:

86-гадовы Берлусконі зноў трапіў у бальніцу

Берлусконі заявіў, што не стаў бы сустракацца з Зяленскім

Берлусконі пасля крытыкі Зяленскага заявіў, што ён на баку Украіны

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0