У заяве для выдання The Washington Post Рыш сказаў, што Венгрыя павінна дазволіць Швецыі ўступіць у НАТА, калі яна хоча атрымаць пакет узбраенняў, які ўключае 24 батарэі ракетных установак «Хаймарс», а таксама больш за 100 ракет і блокаў разам з адпаведнымі часткамі і падтрымкай.

«На працягу некаторага часу я наўпрост выказваў сваю занепакоенасць венгерскаму ўраду ў сувязі з яго адмовай прасоўваць галасаванне за ўступленне Швецыі ў НАТА», — сказаў сенатар.

«Паколькі цяпер чэрвень, а гэта яшчэ не зроблена, я вырашыў, што продаж новай вайсковай тэхнікі ЗША ў Венгрыю будзе прыпынены», — дадаў Рыш.

Швецыя і Фінляндыя падалі заяўкі на сяброўства ў НАТА ў мінулым годзе, але заяўку Швецыі ўсё яшчэ не ўхвалілі Венгрыя і Турцыя, якія за сваю згоду хочуць атрымаць істотныя палітычныя саступкі.

Чытайце таксама:

Новы прэзідэнт Латвіі: Перашкода ўступлення Украіны ў NATO не Венгрыя

Байдэн: Швецыя скора стане сябрам NATO, я абяцаю

Байдэн мякка параіў Эрдагану не блакаваць уступленне Швецыі ў NATO

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2