Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц. Фота: AP

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц. Фота: AP

«Галоўная задача нашай палітыкі бяспекі — гарантыя таго, што мы зможам працягваць жыць у нашай краіне ў міры і свабодзе. Для гэтага мы непахісна адданыя NATO і ЕС і ўмацоўваем Бундэсвер для выканання ягонай асноўнай місіі — абароны краіны і альянсу», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

У прыватнасці, у дакуменце абвяшчаецца аб намеры давесці сярэдні гадавы ўзровень выдаткаў на абарону да 2 працэнтаў ВУП, Бундэсвер называецца асновай для канвенцыянальных сіл абароны ў Еўропе.

Таксама ў канцэпцыі ідзе гаворка аб пашырэнні кібернетычнага і касмічнага патэнцыялу ФРГ, узмацненні барацьбы супраць шпіянажу і дыверсій, умацаванні еўрапейскай тэхналагічнай базы бяспекі і абароны.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0