Енс Столтэнберг і Джо Байдэн. Фота з твітара Джо Байдэна

Енс Столтэнберг і Джо Байдэн. Фота з твітара Джо Байдэна

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у Вашынгтоне сустрэўся з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам.

Яны абмеркавалі наступствы вайны Расіі супраць Украіны для трансатлантычнай бяспекі і важнасць далейшага ўмацавання сіл стрымлівання і абароны NATO.

«Яны віталі падтрымку, якую сябры і партнёры альянсу надаюць Украіне для яе абароны ад расійскай агрэсіі», — гаворыцца ў паведамленні Белага дома.

Таксама падчас сустрэчы ўздымалася пытанне аб неабходнасці выканання сябрамі NATO абавязацельстваў па абаронных інвестыцыях, пацверджаных на Валійскім саміце ў 2014 годзе.

Акрамя таго, гаворка ішла пра больш хуткае далучэнне Швецыі да NATO.

Раней Байдэн перанёс сустрэчу са Столтэнбергам у Белым доме праз стаматалагічную працэдуру.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0