Фота: УНІАН

Фота: УНІАН

Чарнаволу патлумачылі, што ён абразіў жанчыну, якая цяпер ваюе ў Бахмуце.

У адказ Чарнавол адказаў, што нікога не абражаў і будзе тэлефанаваць праваахоўнікам, каб заявіць, што на яго напалі.

Урэшце яго аблілі зялёнкай, невядомым рэчывам з бутэлькі і кінулі ў сметніцу.

Чарнавол — сын выбітнага ўкраінскага дзеяча Вячаслава Чарнавола, які ў 2004 годзе быў кіраўніком штаба Віктара Януковіча.

29 мая Тарас Чарнавол апублікаваў у тэлеграм-канале фрагмент інтэрв'ю Міхайлавай журналістцы Яніне Сакаловай, які пракаментаваў, што «зялёна-ватных брыдот» запрашаюць на перадачы, а «сумленным людзям» і слова не даюць сказаць.

Аліна Міхайлава — кіраўнік медыцынскай службы батальёна «Ваўкі да Вінчы», дзяўчына героя Украіны Дмытра Кацюбайлы з пазыўным «Да Вінчы», камандзіра батальёна «Ваўкі Да Вінчы», які загінуў у сакавіку ў баях пад Бахмутам.

Чытайце таксама:

Галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй стаў на калені перад каханай загінулага героя ФОТА

Клас
24
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2