Медсястра-пенсіянерка 76-ці гадоў Бэла Мантоя была шпіталізаваная 9 чэрвеня пасля магчымага інсульту, паведамляе «Еўрапейская праўда».

У жанчыны адбылося кардыярэспіраторнае спыненне дыхання і працы сэрца. Яна не рэагавала на рэанімацыйныя мерапрыемствы, таму дзяжурны доктар канстатаваў смерць.

Сям'я адвезла цела ў пахавальнае бюро, яе паклалі ў труну, а затым зладзілі пахаванне, як раптам усе запрошаныя пачулі дзіўныя гукі.

Сын жанчыны Жыльберта Барбера распавёў, што ў труне пачало нешта грымець, і ўсе сваякі спалохаліся.

«Нас было каля 20 чалавек. Прыкладна праз пяць гадзін пасля памінак труна пачала выдаваць гукі. Мая мама была загорнутая ў прасціны і білася аб труну, а калі мы падышлі, то ўбачылі, што яна цяжка дыхае», — успамінае мужчына.

Сваякі адвезлі Бэлу ў бальніцу. Міністр аховы здароўя Эквадора паведаміў, што яна знаходзіцца ў інтэнсіўнай тэрапіі.

Аднак дактары не даюць сваякам абнадзейлівых прагнозаў.

У медыцынскай установе, якая канстатавала смерць жанчыны, пачалі расследаванне.

Таксама Міністэрства аховы здароўя Эквадора стварыла тэхнічны камітэт для праверкі таго, як бальніца выдае пасведчанні аб смерці.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
13
Сумна
5
Абуральна
3