Марыя Успенская

 Марыя Успенская

Паводле арт. 103 Крымінальнага кодэкса, рашэнне прымаецца судом на падставе заключэння псіхіятрычнай медычна-кансультацыйнай камісіі, якую асуджаныя мусяць праходзіць не менш за адзін раз на паўгода.

Рашэнне па справе будзе прымаць суддзя Валянціна Зянькевіч.

Роўна год таму суддзя Зянькевіч прызначыла Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Лячыцца яна будзе да выздараўлення — тэрмін не ўстанаўліваецца судом.

Успенскую абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, але вызвалілі ад крымінальнай адказнасці, бо яна знаходзілася ў «стане бессвядомасці».

Андрэй Зельцэр 28 верасня 2021 года ва ўласнай кватэры застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і быў застрэлены ў адказ, згодна з афіцыйнай версіяй. Больш за сотню чалавек так ці інакш пацярпелі ў сувязі з гэтай справай, большасць — за каментары ў падтрымку Андрэя Зельцэра. 

Чытайце таксама:

Што адбывалася ў СІЗА з удавой Андрэя Зельцэра? Расказвае сукамерніца. «Маша паўтарала: як ён мог мяне пакінуць?»

«Часам яна выпадала з рэальнасці». Былая сукамерніца ўдавы Зельцэра распавяла пра яе шмат дэталяў

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7