Тры чалавекі зарэзаныя ў цэнтры Нотынгема (цэнтральная Англія), падазраваны ў забойстве арыштаваны, піша Бі-бі-сі.

Каля чатырох раніцы паліцыя прыбыла па выкліку на Ілкестан-роўд, дзе двух чалавек знайшлі мёртвымі на вуліцы. Іншы выклік быў з Мілтан-стрыт, дзе фургон наехаў на трох чалавек.

Цяпер гэтыя пацярпелыя знаходзяцца ў бальніцы. Затым на суседняй вуліцы было знойдзена цела яшчэ аднаго забітага мужчыны.

«Мы лічым, што ўсе гэтыя тры інцыдэнты звязаныя паміж сабой. Адзін чалавек знаходзіцца пад вартай. Расследаванне знаходзіцца на ранняй стадыі, група дэтэктываў спрабуе высветліць, што менавіта адбылося», — паведаміла галоўны канстэбль графства Нотынгемшыр Кейт Мейнэл.

У горадзе значныя перабоі ў працы з-за паліцэйскага кардона, які перакрыў многія цэнтральныя вуліцы.

У цэнтры Нотынгема шмат узброеных паліцэйскіх, ім дапамагаюць супрацоўнікі пажарна-выратавальнай службы горада.

Гучнагаварыцелі на трамвайных прыпынках паведамілі пасажырам, што з-за інцыдэнту трамваі ў горадзе часова не ходзяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
3