Агулам «рэдактуру» зазнала больш за дзясятак артыкулаў, якія радыёстанцыя перадрукавала з такіх надзейных крыніц, як Reuters і Бі-бі-сі.

Артыкулы былі падкарэктаваныя супрацоўнікам, які прызнаўся, што займаецца гэтым ужо шмат гадоў. Да прыкладу, ён дабаўляў сцвярджэнні аб тым, што расійскім межам пагражалі неанацысты, і што Крым быў анексаваны Расіяй пасля правядзення там рэферэндуму, піша Бі-бі-сі.

Па словах Томсана, гэта быў вельмі балючы і шакавальны інцыдэнт. Журналіста, адказнага за публікацыю, часова адхілілі ад працы.

«Я вельмі засмучаны тым, што ў нашых артыкулах аказалася пракрамлёўскае смецце, гэтаму няма апраўдання, — сказаў Томсан, асобна выбачыўшыся пры гэтым перад сваёй украінскай аўдыторыяй. — Гэты інцыдэнт таксама падымае важнае пытанне аб рэдагаванні нашых навін у рэжыме анлайн. Відавочна, што наша сістэма рэдагавання не такая надзейная, як павінна быць».

Томсан таксама адзначыў, што цяпер супрацоўнікі радыёстанцыі ўважліва праглядаюць тысячы раней апублікаваных артыкулаў у пошуках падазроных змяненняў, але гэтая праца можа заняць многія дні, калі не тыдні.

Між тым, як сцвярджае новазеландская платформа навін 1News, украінская абшчына Новай Зеландыі яшчэ ў кастрычніку мінулага года скардзілася, што артыкулы RNZ вельмі нагадваюць прарасійскую прапаганду.

У прыватнасці, гаворка ішла аб адным артыкуле аўтарства самой радыёстанцыі, у якой утрымлівалася нічым не падмацаванае сцвярджэнне, што Новая Зеландыя, «сама таго не ўсведамляючы, дапамагае ўзбройваць неанацысцкіх баевікоў і вельмі правыя групоўкі».

Хоць ліст са скаргай быў напісаны яшчэ восем месяцаў таму, артыкул да мінулага тыдня быў даступны на сайце радыёстанцыі. У мінулую нядзелю ён з'явіўся зноў з прыпіскай, што ў першапачатковай версіі не быў выкананы баланс меркаванняў, але цяпер туды дададзены каментары з больш шырокага кола крыніц і артыкул цалкам адпавядае рэдакцыйным стандартам RNZ.

На пытанне 1News, ці быў гэты артыкул напісаны тым жа журналістам, які паправіў дзясяткі іншых тэкстаў і ў дачыненні да якога праводзіцца расследаванне, RNZ пакуль не адказала.

Акрамя таго, у RNZ маюцца дамовы аб шэрынгу кантэнту з іншымі інтэрнэт-выданнямі, у прыватнасці, артыкул аўтарства RNZ, які змяшчаў галаслоўныя сцвярджэнні, быў у мінулым годзе пераапублікаваны выданнямі New Zealand Herald і Newshub.

Аднак у большасці выпадкаў інтэрнэт-выданні, якія заключылі дамову аб шэрынгу з RNZ, не маюць права публікаваць артыкулы трэціх бакоў, размешчаныя на сайце радыёстанцыі, таму рызыка трапляння да іх адрэдагаваных матэрыялаў мінімальная.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8