Джо Байдэн. Фота: AP

Джо Байдэн. Фота: AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння санкцый супраць Беларусі яшчэ на адзін год. Аб адпаведным рашэнні Байдэн апавясціў амерыканскі Кангрэс 12 чэрвеня.

Цяперашні тэрмін дзеяння санкцый ЗША ў дачыненні да Беларусі павінен быў скончыцца 16 чэрвеня гэтага года, але згодна з новым указам санкцыі працягнуць дзейнічаць да 16 чэрвеня наступнага года.

Сваё рашэнне Байдэн аргументаваў «бесперапыннымі дэструктыўнымі паводзінамі рэжыму Лукашэнкі і яго злоўжываннямі міжнароднай бяспекай, якія нясуць непасрэдную і надзвычайную пагрозу Злучаным Штатам».

«Яшчэ ў 2006 годзе ЗША пачалі змагацца з пагрозай сваёй нацыянальнай бяспецы, якая зыходзіць ад рэжыму Лукашэнкі. З таго часу сітуацыя ў Беларусі сур'ёзна пагоршала: беларускі рэжым руйнуе грамадзянскую супольнасць і любое іншадумства, парушае правы чалавека, злоўжывае дзяржаўнай уладай, крадзе выбары, заахвочвае карупцыю, пагражае міжнародным авіяперавозкам і з'яўляецца адказным за незаконныя масавыя палітычныя рэпрэсіі, арышты, знікненне людзей.

Такая палітыка рэжыму Лукашэнкі нясе непасрэдную і надзвычайную пагрозу бяспецы ЗША, таму я вырашыў прадоўжыць тэрмін дзеяння санкцый у дачыненні да Беларусі яшчэ на адзін год», — напісаў прэзідэнт Байдэн у адрас Кангрэса ЗША.

Нагадаем, што яшчэ ў маі ЗША ўвялі маштабныя абмежаванні на ўвоз сваёй прадукцыі ў Беларусь і Расію. Забарона распаўсюджваецца на 1200 пазіцый тавараў рознага тыпу.

Чытайце таксама: 

Беларусь не выбралі ў Раду Бяспекі ААН

Міжнародная арганізацыя працы падтрымала рэзалюцыю аб пераглядзе адносін з Беларуссю

У Вільні абмяркоўваюць, як прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці ў межах міжнароднага правасуддзя

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?