Фота ілюстрацыйнае
Як расказалі чытачы «Люстэрка», якія сёння ўвечары ехалі ў метро, на «сіняй» галінцы цягнік у бок Барысаўскага тракту спынілі «з тэхнічных прычын». Гэта адбылося незадоўга да 19-й гадзіны, састаў прастаяў прыкладна пяць хвілін.
Крыху пазней у Мінскім метрапалітэне патлумачылі, што ў 18:55 на станцыі «Пятроўшчына» адбыўся «інцыдэнт з пасажырам». Праз гэта рух цягнікоў давялося ненадоўга прыпыніць.
Цяпер саставы зноў ходзяць, метро працуе ў штатным рэжыме. Што ж за інцыдэнт прыпыніў рух, не паведамляецца.
Чытайце таксама:
Пад Астраўцом насмерць разбіўся літоўскі матацыкліст пасля сутыкнення з машынай расіяніна
У Слуцку чалавек з двума малымі дзецьмі перабягаў дарогу і адно не ўпільнаваў