Па сцвярджэнні расійскіх вайскоўцаў, у нападзе прымалі ўдзел шэсць баявых катараў.

«Падчас адбіцця атакі ўсе катары былі знішчаныя агнём са штатнага ўзбраення расійскага карабля за 300 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Севастопаля. Пацярпелых няма. Карабель пашкоджанняў не атрымаў», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

Украінскі бок інфармацыю пра напад на карабель «Прыазоўе» пакуль не каментаваў.

24 мая Мінабароны РФ заявіла, што карабель «Іван Хурс» атакавалі марскія беспілотнікі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
0