На наступным тыдні ў Беларусь прыйдзе прахалода, тэмпература будзе крыху ніжэйшай за норму. Сухое надвор'е ў большасці раёнаў краіны захаваецца. У асобных частках пройдуць непрацяглыя дажджы, але засуха будзе панаваць.

Пачынаючы з панядзелка ў краіне будзе пераменная воблачнасць, без дажджоў, толькі на поўдні і паўднёвым захадзе магчымыя дажджы, імаверна з навальніцамі. Уначы тэмпература паветра складзе +7°C…+12°C, днём у панядзелак будзе ад +9°C на паўднёвым захадзе да +19°C на ўсходзе, у аўторак ад +14°C у Брэсцкай вобласці да +21°C у Віцебскай.

Пачынаючы з серады надвор'е трохі памяняецца. Будзе зноў без дажджоў, але магчыма, што днём на паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу ў сераду +9°C…+14°C, днём +18°C…+22°C.

З чацвярга на захадзе краіны пройдуць дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі магчымыя навальніцы, на астатняй тэрыторыі — без ападкаў. Днём у чацвер будзе ад +20°C да +24°C.

Па папярэдніх звестках, у выхадныя стане гарачэй. У нядзелю на паўночным захадзе краіны пройдуць навальніцы. Днём у суботу будзе ад +23°C да +27°C, у нядзелю паветра прагрэецца да +24°C…+28°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0