Акцыя да ўгодкаў Чарнобыля ў Батумі

Акцыя да ўгодкаў Чарнобыля ў Батумі

Кіраўнік беларускай дыяспары Аджарыі Аляксей Балашоў распавёў тэлеграм-каналу «Ты таксама ў Грузіі», што Яўген у аўторак адправіўся ў Турцыю, каб «абнуліцца» (замежнікам без ДНЖ у Грузіі трэба выязджаць раз на год, потым можна вярнуцца і жыць яшчэ год). Але на зваротным шляху яму адмовілі ва ўездзе ў Грузію «з іншых прычын».

У сераду Яўген паспрабаваў заехаць у Грузію другі раз, цяпер падаўся на палітычны прытулак. Па словах Аляксея, які прывёз тады Яўгену дакументы для падачы на прытулак, беларусу сказалі «чакаць», а праз 5 гадзін вывелі на турэцкі бок. «Магчыма, гэта было парушэнне Канвенцыі аб уцекачах 1951 года», — дадае Аляксей.

Цяпер Яўген знаходзіцца ў Турцыі, а яго сям'я — у Грузіі. Яго пытаннем займаюцца праваабаронцы, офіс Ціханоўскай таксама ў курсе справы. Верагодна, праваабаронцы паспрабуюць яшчэ раз падаць дакументы на палітычную абарону і/або атрыманне візы ў трэцюю краіну.

Яўген Гацак быў назіральнікам падчас выбараў 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
19