Паводле судовай пастановы, апублікаванай у агульнарэспуліканскай базе даных, грамадзянін 25 сакавіка 2019 года «змясціў пост з фотавыявай герба «Пагоня» і подпісам «Сябры, віншую з Днём Волі!». У 2020 годзе віншаванне выглядала як «фотавыява герба «Пагоня» на фоне БЧБ-сімволікі з подпісам: «Са святам, сябры! З Днём Волі!». Суд кваліфікаваў гэта як несанкцыянаванае пікетаванне.

У 2019 годзе гэта віншаванне, па інфармацыі сілавікоў, прагледзелі 19 чалавек, у 2020-м — 32 чалавекі. Апрача гэтага, у атрыбуты «несанкцыянаванага пікетавання» суд залічыў фотаздымак «з прымацаванай выявай БЧБ-сімволікі», які ўбачылі 56 карыстальнікаў, і фотаздымак, «да якога прымацаваная выява сцяга Украіны», яго ўбачылі 103 карыстальнікі.

Калі складанне адміністрацыйных пратаколаў за фотаздымкі профілю ў фэйсбуку, аздобленыя рознымі малюнкамі-«рамкамі», ужо не з’яўляецца навіной, то ўвага міліцыянтаў да віншавальных паштовак з 25 сакавіка, ды яшчэ за такія даўнія гады, у Наваполацку праявілася ўпершыню. Між тым выява «Пагоні» не з’яўляецца забароненым сімвалам, яна ёсць, да прыкладу, на афіцыйным гербе і сцягу Віцебскай вобласці і на гарадскім гербе Лепеля.

Публічнае віншаванне з гістарычным святам не ўтрымлівае намераў аўтара або заклікаў да нейкіх дзеянняў. Але суд вырашыў, што ва ўсіх выпадках мела месца «выражэнне грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў», выказаных у публічнай прасторы.

Чытайце таксама:

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы

У Оршы і Талачыне працягваюць судзіць за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

У навукоўца Ігара Бортніка за кратамі значна пагоршыўся стан здароўя

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
50