Сёння ў Мінскі гарадскі суд на падставе артыкула 134 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (парадак накладання грашовага спагнання і звароту закладу ў даход дзяржавы) выклікалі трох паручальнікаў Вольгі Лойка і Алены Талкачовай: дэпутата Валерыя Варанецкага, палітолага Яўгена Прэйгермана і бізнэсмена Аляксандра Швеца.
Усіх траіх аштрафавалі на 500 базавых велічынь (18 500 рублёў) кожнага, згодна з артыкулам 121 КПК (асабістае паручальніцтва). Гэта максімальная сума пакарання, якую прадугледжвае артыкул.
Агулам паручальнікі мусяць выплаціць дзяржаве 55 500 рублёў — больш за 18,5 тысячы даляраў.
Чытайце таксама:
У суд выклікалі людзей, што паручыліся за журналістак Tut.by, якія з'ехалі за мяжу