Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 361 ч. 3 КК РБ (заклікі да санкцый). Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзёй выступіў Яўген Буруноў, паведаміў Mayday.

Ён прызначыў Аляксейчыку пакаранне ў 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў лекарам-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён лічыцца адным з найлепшых спецыялістаў цэнтра, які правёў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозгу.

Затрымалі Аляксея 5 кастрычніка 2022 года.

Як паведамлялася раней, вясной 2022 года супрацоўнікі МУС атрымалі доступ да ўнутранага чата медработнікаў цэнтра. Там ішло абмеркаванне палітычнага становішча ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў жніўні 2020-га. Супрацоўнікі Цэнтра адкрыта выступілі супраць гвалту, які адбываўся пасля 9 жніўня 2020. Рэпрэсіі ў РНПЦ пачаліся са звальнення дырэктара Цэнтра Наталлі Канаплі ў лістападзе 2020 года, пасля чаго былі затрыманыя яшчэ некалькі супрацоўнікаў, а загадчыку лабараторыі генетычных біятэхналогій Аляксандру Мялешку далі 3 гады хатняй хіміі паводле арт. 342 КК РБ.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
38