Плакаты з выявамі нядбайных бацькоў вывесілі ў пінскіх прадуктовых крамах. Акрамя фотаздымкаў правапарушальнікаў, на плакатах указаны іх хатні адрас.

Такім чынам, праз псіхалагічны ціск, мясцовыя ўлады спадзяюцца спагнаць з гэтых людзей грошы на ўтрыманне іх дзетак.

Нагадаем, у Пінску сёлета сабралі толькі 50% ад сумы, налічанай за ўтрыманне дзяцей , якія знаходзяцца ў апякунскіх або прыёмных сем’ях і ў дзіцячым прытулку. Усяго ў горадзе зарэгістравана 232 асобы, якія не жадаюць належным чынам выхоўваць сваіх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?