На судзе ён назваў абвінавачванне «сумессю дзіўнай логікі і нястрымнай фантазіі». А на пытанне суда, ці прызнае сваю віну, Казлоў адказаў: «Я прызнаю сябе больш пацярпелым, чым вінаватым».

Адбываць пакаранне Мікалай Казлоў будзе ў Магілёве. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары магілёўскай турмы №4. Цікава, што ў гэтую ўстанову адзін партыец прыбыў, адзін выбыў. Так, у мінулую суботу менавіта адсюль выйшаў на волю член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, вядомы блогер Аляксандр Кабанаў.

Усяго цяпер за кратамі знаходзяцца дванаццаць членаў АГП, якіх раскідалі па ўсёй краіне. Акрамя Мікалая Казлова, гэта Антаніна Кавалёва, Аксана Аляксеева, Дзіяна Чанушына (знаходзяцца ў гомельскім следчым ізалятары), Андрусь Асмалоўскі (СІЗА-6 у Баранавічах), Артур Смалякоў (віцебскае СІЗА-2), Леанід Судаленка і Аляксандр Нагела (калонія «Віцьба»), Уладзімір Няпомняшчых і Андрэй Кудзік (ПК № 15, Магілёў), Антон Баброў (калонія ў Івацэвічах) і Рамуальд Улан, які адбывае «хімію» ў Гомелі.

Тыя, хто пакуль у следчым ізалятары, чакаюць абскарджання прыгавораў.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3