22 верасьня гомельскага сябра БАЖ Алега Ражкова выклікалі ў абласную пракуратуру. Пракурор аддзелу Алеся Рабцава запатрабавала тлумачэньняў да заявы галоўнага лекара абласнога псыхіятрычнага шпіталя Віктара Маторанкі. Апошні паскардзіўся ў пракуратуру, што Алег Ражкоў разам з Тацьцянай Бублікавай прыйшлі у шпіталь з бэджамі «Белсат» і папрасілі пакамэнтаваць спыненьне кантракту зь лекарам‑псыхіатрам, сябрам стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Сяргеем Трыфанавым.

Спадар Ражкоў паведаміў, што пракурор Рабцава зрабіла яму вуснае папярэджаньне: калі надалей будуць нейкія скаргі ад грамадзянаў, то пракуратура будзе прыцягваць журналістаў да адміністрацыйнай адказнасьці. Зроблены таксама зыпыт у Міністэрства замежных спраў наконт таго, ці маюць Алег Ражкоў і Тацьцяна Бублікава акрэдытацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?