«Наступ з Беларусі фактычна ідзе. Больш за тое, расіяне пачалі выкарыстоўваць Брэсцкі аэрапорт, з якога пачынаюцца абстрэлы нашых тэрыторый», — сказаў ён.

Дзенісенка разам з тым адзначыў, што сітуацыя выглядае так, што Лукашэнка не гатовы заводзіць свае сухапутныя войскі на тэрыторыю Украіны. Але ціск на яго з боку Расіі аказваецца вельмі сур'ёзны, таму адкідваць такую верагоднасць пакуль нельга.

Іншых пацверджанняў інфармацыі пра абстрэл Украіны з Брэсцкага аэрапорта пакуль няма. МУС не можа лічыцца кампетэнтнай крыніцай у такім пытанні. Каментароў ад Міністэрства абароны Украіны, беларускага ці расійскага бакоў не было. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7