«У цяперашні час у адпаведнасці з задачай, пастаўленай галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі, пяць батальённых тактычных груп сумесна з органамі памежнай службы ажыццяўляюць прыкрыццё паўднёвых межаў нашай дзяржавы з мэтай недапушчэння пранікнення на тэрыторыю Беларусі з боку Украіны розных нацыяналістычных узброеных фармаванняў, нелегальнай дастаўкі зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Гэтыя падраздзяленні выконваюць задачы разведкі, патрулявання, аховы аб'ектаў і абароны на дарожных кірунках. У найбліжэйшы час плануецца ажыццявіць іх замену таксама пяццю батальённымі тактычнымі групамі», — цытуе начальніка Генштаба тэлеграм-канал Мінабароны.

Падраздзяленні, якія выканалі свае задачы па прыкрыцці дзяржаўнай мяжы, будуць вернутыя ў пункты пастаяннай дыслакацыі і пачнуць планавую паўсядзённую дзейнасць.

Нагадаем, што ўчора ў Маскве Лукашэнка заявіў Пуціну, што Украіна рыхтавала ўдары па Беларусі.

Учора таксама з’явілася інфармацыя ад ўкраінскага боку, нібыта расійскія самалёты абстралялі беларускія памежныя вёскі, у Мінабароны Беларусі назвалі гэта фэйкам і трызненнем, але жыхары Столінскага раёна пацвердзілі «Нашай Ніве» факт выбухаў пасля пралёту самалётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0