Фота Getty Images

Фота Getty Images

Тыя, хто спрабуе бясплатна даляцець куды-небудзь такім спосабам, часцей за ўсё не выжываюць: тэмпература паветра на вышыні, на якой лётаюць сучасныя лайнеры, звычайна складае каля мінус пяцідзесяці градусаў, паветра моцна разрэджанае, пры гэтым адсекі шасі, у адрозненне ад салона самалёта, не герметычныя, звяртае ўвагу Бі-бі-сі.

«Мужчына быў знойдзены жывым у стабільным стане ў адсеку насавога шасі самалёта і адпраўлены ў бальніцу, — паведаміла прадстаўніца аб'яднанай службы паліцыі і памежнай аховы Нідэрландаў Ёана Хельмандс. — У першую чаргу нас, зразумела, турбуе стан яго здароўя».

«Тое, што ён выжыў у такім холадзе і на такой вышыні, вельмі незвычайна, — дадала Хельмандс. — Вельмі, вельмі незвычайна!»

Гэты шчасліўчык, па здагадках паліцыі і прэсы, прыляцеў у Нідэрланды з Ёханэсбурга або Найробі, а палёт з Ёханэсбурга да Схіпхола доўжыцца каля 11 гадзін.

Аб узросце і нацыянальнасці знойдзенага мужчыны пакуль нічога не паведамляецца.

Прадстаўнік кампаніі Cargolux Italia пацвердзіў, што на борце іх грузавога самалёта быў знойдзены старонні чалавек, аднак ад далейшых каментарыяў адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што кампанія спачатку павінна правесці ўласнае расследаванне.

Адзіным грузавым рэйсам кампаніі Cargolux, які прыбыў у нядзелю ў аэрапорт Схіпхол, быў «Боінг-747», які вылецеў з Ёханэсбурга і здзейсніў прамежкавую пасадку ў Найробі.

Прадстаўнік аэрапорта таксама не стаў расказваць падрабязнасці здарэння, адзначыўшы толькі, што «зайцы», якія прыбываюць на самалётах у Нідэрланды — гэта вялікая рэдкасць, і ў папярэдніх выпадках гэта былі нелегальныя мігранты з Нігерыі або Кеніі.

У мінулым годзе галандскія памежнікі выявілі ў адсеку шасі самалёта, які прызямліўся ў аэрапорце Схіпхол, цела нігерыйца, які спрабаваў «зайцам» дабрацца да Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0