У той дзень малады чалавек у кавярні бавіў час з сяброўкай, але паміж імі адбылася сварка. Пасля хлопец растлумачыў, што пасля размовы пакрыўдзіўся на ўсіх жанчын і вырашыў спагнаць злосць на першай сустрэчнай, ударыўшы дзяўчыну ў жывот. Яе сяброўцы, якая паспяшалася на дапамогу, фігурант патрапіў кулаком у твар. Затым накіраваўся ў бок гіпермаркета, дзе і быў затрыманы міліцыянтамі.

Малады чалавек быў п'яны. У дачыненні да яго следчыя распачалі крымінальную справу за хуліганства. Мінчанін раней ужо быў судзімы па аналагічным артыкуле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0