На 1 лістапада ва Украіне заставалася каля 500 тысяч доз AstraZeneca, тэрмін прыдатнасці якіх скончыўся 31 кастрычніка.

Іх з-за гэтага канфіскавалі з пунктаў і цэнтраў вакцынацыі.

Ва Украіне даступныя яшчэ сотні тысяч доз вакцыны AstraZeneca, тэрмін прыдатнасці якіх завяршаецца праз некалькі тыдняў. Да гэтага часу ёю будуць працягваць вакцынаваць.

Украіна — краіна з адным з самых нізкіх працэнтаў вакцынацыі ад кавіду ў Еўропе. Нягледзячы на тое, што ўкраінцам даступныя самыя лепшыя заходнія вакцыны і вакцынавацца зараз можна без праблем, у краіне моцныя антывакцынатарскія настроі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0