Прынамсі 12 чалавек загінулі, 138 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Стан 37 чалавек ацэньваецца як цяжкі.
Выбух адбыўся каля 06:30 па мясцовым часе ў раёне Чжанвань. У выніку быў цалкам разбураны будынак рынку, у навакольных дамах выбіла шыбы. Паводле папярэдняй версіі, прычынай магла стаць уцечка газу. Як паведамляюць відавочцы, нягледзячы на ранні час, на рынку было шмат пакупнікоў, акрамя таго, людзі снедалі ў размешчаных побач закусачных.
У горадзе запрацавалі некалькі станцый пералівання крыві.
0
0
0
0
0
0