У прынца Гары і Меган Маркл нарадзілася другое дзіця, паведамляе тэлеканал Sky News са спасылкай на заяву пары.
«З вялікай радасцю прынц Гары і Меган, герцаг і герцагіня Сасекскія, вітаюць у свеце сваю дачку Лілібет «Лілі» Дзіяну Маўнтбетэн-Віндзор», — гаворыцца ў заяве.
Дзяўчынку назвалі ў гонар яе прабабулі, каралевы Лізаветы II, і бабулі, прынцэсы Дзіяны.
0
0
0
0
0
0