Мясцовая раёнка «Свабоднае слова» апублікавала каментар галоўнага інжынера дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 47 Сяргея Цімашэнкі. Паводле яго слоў, пагрозы абвалу няма.
Інфармацыя, якая з'явілася ў інтэрнэце аб крытычным стане моста, «моцна перабольшаная».
«Цяпер рух транспарту і пешаходаў злева зусім бяспечны. Усё пад кантролем!» — гаворыцца ў публікацыі.
За апошні тыдзень у Беларусі ўжо абрынулася 2 масты: у вёсцы Брады ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці і на аўтадарозе Барысаў — Беразіно.