Фота Depositphotos.com
Выканаўчы дырэктар дацкай ювелірнай кампаніі Pandora адзначае, што пераход да лабараторных дыяментаў з’яўляецца часткай праграмы ўстойлівага развіцця кампаніі, піша BBC. Вырашчаныя ў лабараторных умовах дыяменты не адрозніваюцца ад сапраўдных, але будуць значна таннейшымі.
Лабараторныя дыяменты Pandora ствараюцца ў Вялікабрытаніі, і яна стане першай краінай, дзе іх пачнуць прадаваць. Кошт вырабаў — ад 350 даляраў.
У 2020 годзе сусветная вытворчасць лабараторных дыяментаў дасягнула 6-7 мільёнаў карат. У той жа час здабыча натуральных камянёў знізілася да 111 мільёнаў карат у параўнанні з 152 мільёнамі ў 2017 годзе.
Традыцыйная здабыча алмазаў крытыкуецца за парушэнне правоў чалавека ў Афрыцы. Асноўную колькасць каштоўных камянёў даюць усяго 5 краін: Расія, Аўстралія, Батсвана, Рэспубліка Конга і ПАР.