flickr.com

flickr.com

У падтрымку ініцыятывы выказаліся 216 кангрэсменаў, 208 прагаласавалі супраць.

У выпадку прыняцця законапраекта Сенатам і яго зацвярджэння прэзідэнтам амерыканская сталіца стане 51-м штатам ЗША, які будзе насіць назву Вашынгтон, Садружнасць імя Дугласа (Washington, Douglas Commonwealth) — у гонар змагара за правы цемнаскурых і лідара руху за адмену рабства Фрэдэрыка Дугласа (1818—1895).

Для прыняцця законапраекта ён зараз павінен быць ухвалены Сенатам, толькі пасля гэтага дакумент можа быць накіраваны на подпіс прэзідэнту краіны. 

Кангрэс ЗША ўжо не ў першы раз разглядае ініцыятыву аб надзяленні сталіцы статусам штата.

Так, летам мінулага года Палата прадстаўнікоў ужо прымала падобны законапраект, аднак Сенат яго так і не зацвердзіў.

Статус штата дазволіў бы акрузе быць прадстаўленым у Кангрэсе двума сенатарамі і адным кангрэсменам. Пры гэтым большасць жыхароў амерыканскай сталіцы на выбарах звычайна галасуюць за кандыдатаў ад дэмакратаў, на фоне чаго ідэя надзялення Вашынгтона статусам штата падвяргаецца крытыцы з боку рэспубліканцаў.

Дыскусіі аб надзяленні сталіцы статусам штата аднавіліся пасля пратэстаў і дэманстрацый, якія прайшлі ў краіне ў мінулым годзе, выкліканых гібеллю ў Мінеапалісе афраамерыканца Джорджа Флойда, і звязаных з гэтым спрэчак аб задзейнічанні сіл правапарадку для заспакаення сітуацыі. У прыватнасці, цяперашні статус дазваляе прэзідэнту пры надзвычайных сітуацыях браць пад кантроль сталічную паліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0