«Злоўжыванні пры фарміраванні цэн на пітную ваду недапушчальныя», нагадалі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

«Улічваючы сітуацыю, якая склалася ў некаторых раёнах горада Мінска з пітной вадой, МАРГ трымае пытанне на асаблівым кантролі. Пітная вада ўключана ў пералік сацыяльна значных тавараў. У сувязі з чым з улікам сітуацыі Міністэрства настойліва рэкамендуе прытрымлівацца ўзроўню гандлёвых надбавак на яе ў памеры, не большым за 30%», — паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Там дадалі, што паведамляць аб значным росце цэн можна праз анлайн-форму. Парушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0