Акрамя таго, у пастанове гаворыцца, што Расія павінна панесці адказнасць «за напад на склад боепрыпасаў».

Таксама большасць дэпутатаў трымаюцца думкі, што ўрад не павінен дазваляць расейскім кампаніям удзельнічаць у планаваным будаўніцтве атамнай электрастанцыі або іншых элементаў інфраструктуры краіны.

Нядаўна ўлады Чэхіі выслалі з краіны 18 расійскіх дыпламатаў. Міністр замежных спраў Ян Гамачак заявіў, што яны былі ідэнтыфікаваныя як супрацоўнікі ГРУ (цяпер Галоўнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі) і Службы знешняй выведкі (СВР).

Паводле звестак чэшскіх уладаў, высылка адбылася пасля таго, як было высветлена, што расейскія спецслужбы датычныя да выбуху на складзе боепрыпасаў у вёсцы Врбеціцэ ў 2014 годзе. Як заявіў прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш, ёсць падставы меркаваць, што да выбухаў датычныя супрацоўнікі ГРУ.

У Маскве ў адказ вырашылі выслаць з Расіі 20 чэшскіх дыпламатаў.

Выбухі ў Врбеціцы адбыліся 16 кастрычніка 2014 года. Тады выбухнулі боепрыпасы, якія захоўваліся на двух складах, арандаваных кампаніяй Imex Group. У выніку выбухаў загінулі два чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0