spring96.org

spring96.org

Суд над ім распачаўся 29 сакавіка і ад самага пачатку з’яўляўся фактычна закрытым, бо адбываўся на тэрыторыі Гомельскага СІЗА №3. Адвакат даў падпіску аб неразгалошанні.

Гомельскаму грамадскаму актывісту і палітычнаму зняволенаму выставілі абвінавачванне за публічную абразу пракурора (артыкул 369 Крымінальнага кодэкса). Ён быў пад вартай з 25 снежня мінулага года, адпаведна следства доўжылася тры месяцы.

Па матэрыялах следства, Уладзіміра Няпомняшчых абвінавачвалі ў абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай непасрэдна ў зале суда. Пасля абвяшчэння прысуду 26 лістапада Георгію Васіленку за падняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг на гомельскай плошчы, дзе Жураўская падтрымлівала дзяржабвінавачванне, актывіст сказаў: «Арганізаваная злачынная група». 

Уладзімір Няпомняшчых віны не прызнаў і заявіў, што гэты выраз меў дачыненне да абвешчанага крымінальнага прысуду.

Сёння суддзя Мохараў прызнаў Уладзіміра Няпомняшчых вінаватым і прысудзіў да двух гадоў і трох месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

На карысць пакрыўджанай пракуроркі Алесі Жураўлёвай суд вырашыў спагнаць а асуджанага 1000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0