11 верасня 2018 года былы супрацоўнік ФСБ быў затрыманы ўкраінскімі памежнікамі пры спробе патрапіць у Расію. Пры вобшуку ў яго канфіскавалі аўтаручку для схаванага аўдыязапісу, здымны дыск з сакрэтнымі данымі і ваенны білет з запісам аб службе ў ФСБ. На Фіялкоўскага завялі справу аб кантрабандзе шпіёнскай апаратуры, а затым прысудзілі яго да штрафу. Цяпер ён абвешчаны ўкраінскімі ўладамі ў вышук, бо яго западозрылі ў зборы даных аб групоўцы войскаў на Данбасе.

Вярнуўшыся ў Расію, экс-афіцэр спецслужбы звярнуўся ў СКР і заявіў, што трое беларусаў, у тым ліку будаўнік Андрэй Цэйка, які пражывае ў Расіі, праніклі ў яго катэдж, зрабілі яму ін'екцыю, якая пазбаўляе магчымасці супраціўляцца, і незаўважна для жонкі і дзяцей, выкралі яго, прыхапіўшы дакументы на машыну Фіялкоўскага. Затым яго вывезлі ва Украіну і некалькі дзён трымалі ў падвале, вымагаючы ці то 15, ці то 50 мільёнаў расійскіх рублёў, пасля чаго адпусцілі.

Следчым удалося затрымаць толькі аднаго меркаванага выкрадальніка — будаўніка Цэйку, які перасоўваецца на мыліцах пасля скачка з парашутам.

Яго абарона запэўнівае, што Фіялкоўскі добраахвотна ехаў з беларусамі за мяжу, а затым прыдумаў гісторыю з выкраданнем, каб схаваць факт паездкі ва Украіну. Гэта пацвярджае блытаніна ў яго паказаннях, а таксама сведкі, якія адзначылі, што чутнасць у доме былога афіцэра не дазволіла б непрыкметна яго выкрасці. Акрамя таго, перад перасячэннем мяжы з Украінай, Фіялкоўскі выходзіў на сувязь са сваім знаёмым і спакойна паведаміў аб тым, што хутка вернецца дадому, не згадваючы выкраданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0