portalb.mk

Асмані стала другой жанчынай на пасадзе прэзідэнта Косава. З красавіка 2011 года па красавік 2016-га гэтую пасаду займала Атыфетэ Ях'яга.

Правал галасавання пагражаў датэрміновымі выбарамі ў парламент Косава.

Напярэдадні парламент падчас шматгадзінных дэбатаў не здолеў набраць кворум у 80 чалавек. Правал нядзельнага галасавання ў адпаведнасці з Канстытуцыяй запатрабаваў бы правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў.

Асмані паабяцала быць «прэзідэнтам для ўсіх» і ўмацаваць прававую дзяржаву. Яна часова выконвала абавязкі прэзідэнта пасля сыходу абвінавачанага ў ваенных злачынствах Хашыма Тачы ў адстаўку ў лістападзе 2020 года.

У 2008 годзе Косава ў аднабаковым парадку аб'явіла пра незалежнасць ад Сербіі. Урад у Бялградзе па-ранейшаму лічыць Косава адной са сваіх правінцый. Краіны свету падзяліліся наконт прызнання рэгіёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0