Вайскоўца-ўцекача Аляксандра Караткевіча знайшлі, паведамляе МУС.
4 красавіка каля 20:00 да праваахоўнікаў звярнулася жыхарка вёскі Лабані Ушацкага раёна. Яна паведаміла, што бачыла маладога чалавека, падобнага да салдата.
На месца неадкладна выбылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі вайскоўца.
Цяпер ён затрыманы, з ім праводзяцца аператыўныя і следчыя мерапрыемствы.
Нагадаем, 2 красавіка вайсковец тэрміновай службы пакінуў палігон у Брэсцкай вобласці за рулём грузавіка. Мяркуецца, ён накіраваўся да месца пражывання сваёй дзяўчыны ў Полацкі раён.
Аўтамабіль знойдзены на абочыне праезнай часткі ва Ушацкім раёне, а сам Аляксандр схаваўся ў лесе каля вёскі Сарочына.
0
0
0
0
0
0